Аўтамабільны рухавік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўтамабільны рухавік Porsche Cayenne

Аўтамабільны рухавікрухавік, які пераўтварае энергію якога-небудзь роду ў механічную працу, неабходную для прывядзення аўтамабіля ў рух[1].

Найбольш распаўсюджаным тыпам аўтамабільнага рухавіка з'яўляецца поршневы рухавік унутранага згарання. Гэты рухавік можа быць карбюратарным або інжэктарным, харчавацца розным аўтамабільным палівам (бензін, дызельнае паліва, звадкаваны нафтавы або сціснуты прыродны газ). Але акрамя гэтага на аўтамабілях могуць быць устаноўлены рухавік Стырлінга або ротарна-поршневы рухавік Ванкеля, рухавікі, якія выкарыстоўваюць энергію папярэдне раскручанага махавіка, энергію газу, які знаходзіцца пад высокім ціскам, паравыя рухавікі, электрарухавікі[1].

На гібрыдных аўтамабілях сілавая ўстаноўка камбінаваная.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 2. Анкилоз — Банка. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт.