Аўташкло
Пад тэрмінам аўташкло разумеюць састаўныя часткі шклення аўтамабіля, а менавіта: ветравое, задняе, кузаўное і дзвярное шкло, а таксама элементы шклення даху.
На большасці сучасных аўтамабіляў ветравое шкло выканана па тэхналогіі трыплекс, у той час як усё астатняе - з'яўляецца загартаваным.
Шматслойнае шкло[правіць | правіць зыходнік]
Шматслойнае шкло або трыплекс — гэта два ці больш слаёў арганічнага або сілікатнага шкла, якія злучаны паміж сабой спецыяльнай палімернай плёнкай, здольнай пры ўдары ўтрымліваць аскепкі. Як правіла, вырабляецца з дапамогай прэсавання пры нагрэве. Існуе спецыяльнае шкло з падвышанымі шумапаглынальнымі ўласцівасцямі, з электраабаграваннем, каляровае, люстранае, электрахромнае і г. д.
Загартаванае шкло[правіць | правіць зыходнік]
Загартаванае шкло - звычайнае ліставое шкло, якое атрымліваюць нагрэвам да тэмпературы загартоўкі (650-680 °C) з наступным хуткім раўнамерным ахалоджваннем халодным паветрам з абодвух бакоў. У выніку такой апрацоўкі ў павярхоўных слаях шкла ўтвараюцца астаткавыя механічныя напружанні сціскання, якія забяспечваюць яго падвышаную механічную трываласць, тэрмаўстойлівасць і бяспеку пры разбурэнні. Разбіваючыся, такое шкло разбураецца на мноства дробных аскепкаў з тупымі гранямі, якія не здольныя нанесці сур'ёзныя траўмы.
Кадзіроўка аўташкла[правіць | правіць зыходнік]
Для кадзіроўкі аўташкла выкарыстоўваюць спалучэнні літар лацінскага алфавіта. Існуюць дзве асноўныя сістэмы кадзіроўкі аўташкла - еўрапейская і паўночнаамерыканская. Аднак ужываюцца і іншыя сістэмы. Найбольш распаўсюджанай з'яўляецца сістэма кадзіроўкі кітайскага вытворцы аўтамабільнага шкла Fuyao Glass.
Еўрапейская сістэма | |
---|---|
Значэнне | Расшыфроўка |
FQ | пярэдняе кузаўное шкло |
FV | пярэдняя фортачка |
FD | пярэдняе апускное шкло |
MQ | сярэдняе кузаўное шкло |
RD | задняе апускное шкло |
RV | задняя фортачка |
RQ | задняе кузаўное шкло |
Амерыканская сістэма | |
---|---|
Значэнне | Расшыфроўка |
DW/FW | ветравое шкло |
DB/FB | задняе шкло |
DD/FD | пярэдняе шкло |
DQ/FQ | пярэдняе кузаўное шкло |
DV/FV | шкло фортачкі |
DW - амерыканскі рынак, FW - замежны рынак |
Сістэма кадзіроўкі Fuyao Glass | |
---|---|
Значэнне | Расшыфроўка |
LFW | Ветравое шкло ў гумавы ўшчыльняльнік |
LFW/X | Ветравое шкло ў клей |
LFW/H/X | Ветравое шкло з электраабаграваннем у клей |
LFW/XY1 | Ветравое шкло ў клей з інкапсуляцыяй (молдынгам) |
RW/H | Задняе шкло з электраабаграваннем у гумавы ўшчыльняльнік |
RW/H/X | Задняе шкло з электраабаграваннем у клей |