Анатоль Іванавіч Кудраўцаў
Анатоль Іванавіч Кудраўцаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Анатоль Іванавіч Кудраўцаў (1 студзеня 1947, в. Усць-Дзёміна, Ельнінскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі пісьменнік. Піша на рускай і беларускай мовах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мархоткінскай дзесяцігодкі (1963) працаваў настаўнікам Чашчоўскай пачатковай школы, інструктарам Ельнінскага райкама камсамола, карэспандэнтам раённай газеты «Знамя». У 1965—1971 гг. вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў спецыяльным карэспандэнтам смаленскай абласной маладзёжнай газеты «Смена» (1967—1968), літсупрацоўнікам газеты «Вячэрні Мінск» (1968—1972). З 1972 г. — адказны сакратар газеты «Вячэрні Мінск», з 1977 г. — галоўны рэдактар творчага аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982—1985 гг. — член сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай працай займаецца з 1965 г. Аўтар зборніка «Минск и минчане» (1973), кнігі апавяданняў і аповесцей «Бессонница» (1990), п’ес «Иван» (1985, пад назвай «Иван и Мадонна» апублікавана ў зборніку п’ес «Вдоль деревни», Масква, 1986, пастаўлена ў 1986), «Мар’я» (урывак апублікаваны ў 1987, пастаўлена ў 1986), «Как цари жили» (1988, пастаўлена ў 1989), «Суд» (1989, пастаўлена ў 1990), «Донати промазала» (1990), сцэцарыяў мастацкіх фільмаў «Зачем человеку крылья» (1984), «Затянувшийся экзамен» (1985), «Іван» (1982), «З юбілеем пачакаем» (1985), «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986) і некалькіх дакументальных фільмаў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 558.