Аляксандр Калоша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. Калоша)
Аляксандр Калоша
Аляксандр Калоша, 1927 г.
Аляксандр Калоша, 1927 г.
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Вольга Вяршыніна[d]
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Калоша (1905, в. Заямнае, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1985, Чэхаславакія) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучні Радашковіцкай беларускай гімназіі, 1927 г. Калоша стаіць сёмы злева, у цэнтры сядзіць Яўген Скурко (Максім Танк).

У 1926—1927 гадах вучыўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі, атрымаў атэстацыю. З канца 1920-х гадоў жыў у Чэхаславакіі. У 1940—1942 гадах намеснік старшыні Пражскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы. У 1942 годзе ажаніўся з Вольгай Вяршынінай, дачкой Міколы Вяршыніна, консула БНР у Чэхаславакіі. У 1942—1945 гадах кіраваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Берліне. У сакавіку 1944 годзе быў абраны старшынём Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне.

У жніўні 1944 года быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У 1945 годзе вярнуўся ў Прагу. Неўзабаве пасля вайны сям’я Калошаў перабралася ў вёску Худанін[cs], дзе вяла гаспадарку.

У 1947 годзе Калоша атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны адначасова з сям’ёй Геніюшаў. 20 студзеня 1949 года вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лагероў. 20 верасня 1955 года вызвалены па амністыі і перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт Калошы прызналі беспадстаўным, 1 ліпеня 1956 года ён быў вызвалены. Пакуль Калоша сядзеў на Калыме, яго жонка Вольга трагічна сышла з жыцця ў 1952 годзе.

Ён стаў адзіным беларусам, каму ўдалося вярнуцца ў Чэхаславакію пасля савецкіх лагераў. Перадусім ён спасылаўся на ранейшае чэхаславацкае грамадзянства і на асірацелых дзяцей.

Пахаваны ў Празе, на Ольшанскіх могілках побач з жонкай і цесцем. Аднак імя Калошавага цесця Вяршыніна, праўдападобна, з перасцярогі знікла ўжо ў 1950-я гады, калі ўвабраліся ў моц камуністы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]