Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з А. М. Семянтоўскі)
Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла
Дата нараджэння 1821
Месца нараджэння
Дата смерці 1893
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці этнограф, археолаг, статыстык, гісторык
Навуковая сфера гісторыя[1], этнаграфія[1], статыстыка[1] і археалогія[1]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 — 1893, маёнтак Ражаншчына, Лепельскі павет) — беларускі і ўкраінскі гісторык украінскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдні сын памешчыка Палтаўскай губерні Максіма Піліпавіча С.-К. Скончыў Нежынскі ліцэй. На ваеннай, потым на дзяржаўнай службе. Губернскі ляснічы ў Віцебску (1860). Сакратар Віцебскага статкамітэта (1863).

Аўтар 159 прац і публікацый, з іх 33 былі прысвечаны пераважна ўкраінскай, 126 — пераважна беларускай тэматыцы, найбольш Віцебшчыне (18621891). Першае даследаванне — «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» («Труды вольного экономического общества», 1862). У кола тэм уваходзілі гісторыя Віцебскай губерні, яе археалогія, статыстыка тагачаснай Віцебшчыны і статыстыка мінулых гадоў, развіццё народнай адукацыі ў краі, фабрычна-заводскай прамысловасці, клімат, геалогія і карысныя выкапні, этнаграфія, статыстыка здарэнняў на Віцебшчыне за розныя гады і пад.

Даследчык апісаў многія старажытнасці Віцебшчыны, напр., рэшткі крэпасці ля Азярышча, сабраў цікавую ўласную калекцыю. Апублікаваў апісанне археалагічных помнікаў Гарадоцкага павета, кнігу пра археалагічныя старажытнасці Віцебскага края (1867, упершыню ў Беларусі). Сабраў і сістэматызаваў вялікую колькасць матэрыялу па Віцебскім краі ў грунтоўнай кнізе «Беларускія старажытнасці» (СПб., 1890), вельмі станоўча адзначанай на 9 археалагічным з’ездзе А. П. Смародскім (Вільня, 1893).

Укладальнік і рэдактар 8 тамоў памятных кніжак Віцебскай губерні (18631867, 1869, 1878, 1881), памятнай кніжкі Віленскага генерал-губернатарства і адрас-каляндар на 1868 год, зборнік «У памяць першага рускага статыстычнага з’езда 1870 г.».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]