Бабаўнянскі парк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабаўнянскі парк
Асноўная інфармацыя
ТыпРэгулярны 
Размяшчэнне
53°15′34″ пн. ш. 26°57′02″ у. д.HGЯO
Бабаўнянскі парк (Мінская вобласць)
Бабаўнянскі парк
Бабаўнянскі парк
Map

Бабаўнянскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва. Створаны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. ў в. Бабоўня Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча каля 9 га. Парк амаль квадратнай формы з роўным рэльефам. 3 трох бакоў акружаны ровам і суцэльнымі пасадкамі, з захаду — сістэмай вадаёмаў. Планіроўка рэгулярная. У цэнтры стаяў сядзібны дом (не захаваўся). 3 поўначы да яго прымыкаў пладовы сад, з поўдня — партэр з сажалкай і пладовымі садамі вакол яе (збярогся часткова).

У парку растуць лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), дуб звычайны пірамідальны (Quercus robur), каштан конскі васьмітычынкавы (Aesculus flava), явар (Acer pseudoplatanus) і яго пурпуралістая форма, вярба ломкая шарападобная (Salix fragilis). Парк значна пашкоджаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]