Явар
| Явар | |||||||||||||||||||||
| Агульны выгляд дарослага дрэва. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Acer pseudoplatanus L. | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Я́вар[2], Клён ілжэплатанавы[3] (Acer pseudoplatanus) — лістападнае дрэва роду клён сямейства кляновых.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У розных дыялектах беларускай мовы яварам называюць цэлы шэраг іншых дрэваў, у тым ліку асіну, таполю, лістоўніцу.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце
| ||||||||||

Дрэвы вышынёй да 40 м. Крона густая, пірамідальна-шарападобная. Ствол прамы, з цёмна-шэрай карой. Маладыя парасткі жаўтавата-зялёрыя або буравата-шэрыя. Лісце буйное, пальчаталопасцевае, востраканцовае, чараньковае, даўжынёй да 17 см, знізу шыпаватае. Кветкі жоўта-зялёныя, духмяныя, у доўгіх паніклых гронках; плод — двухкрылка. Жыве да 100 і больш гадоў.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма явара — Паўднёвая Еўропа і Малая Азія. Святлолюбівы і засухаўстойлівы, патрабавальны да ўрадлівасці глебы.
Каштоўнае паркавае дрэва, дэкаратыўнае кветкамі і буйным лісцем, выкарыстоўваецца ў адзіночных і групавых пасадках. Мае формы з пурпуровым і бела-стракатым лісцем. Добры меданос. На Беларусі расце ў садах і парках паўднёвых абласцей, цвіце ў маі — пачатку чэрвеня.
Размнажаецца насеннем, парасткамі ад пня, акуліроўкай.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Від Явар ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
| яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
| парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
| аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Явар | |||||||||||
| яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Галерэя пылку
[правіць | правіць зыходнік]-
Пылок Явара з павелічэннем 10х
-
З павелічэннем 40х
-
З павелічэннем 60х
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. — Мінск: Беларуская навука, 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клён ложноплатановый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Acer pseudoplatanus L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)

