Бабельсберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ба́бельсберг (ням.: Potsdam-Babelsberg) — раён Патсдама, у якім размешчаны аднайменны парк, каледж кіно і тэлебачання, заснаваны ў 1954 г., універсітэцкія карпусы. У часы ГДР у гэтым раёне знаходзілася кінастудыя ДЭФА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца як асобнае паселішча ў 1375 годзе пры імператары Карле IV.

Падчас Патсдамскай канферэнцыі 17 ліпеня — 2 жніўня 1945 года на вілах жылога пасёлка Нойбабельсберг на беразе возера Грыбніцзэе (Griebnitzsee) пражывалі кіраўнікі дэлегацый СССР, ЗША і Вялікабрытаніі Сталін, Трумэн і Чэрчыль. Вілы носяць з тых часоў іх імёны.

Праз Бабельсберг праходзіла ўмоўная граніца паміж Заходнім Берлінам (раён Штэгліц-Цэлендорф) і ГДР, з пераходам на мосце Глініке, на якім адбыўся абмен савецкага разведчыка Рудольфа Абеля на збітага амерыканскага пілота Паўэрса.

У парку Бабельсберг з-за яго прыгранічнага размяшчэння знаходзіліся казармы афіцэраў Народнай арміі ГДР і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ГДР, якія выкарыстоўваліся пасля падзення Берлінскай сцяны як інтэрнаты для студэнтаў Патсдамскага ўніверсітэта.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сцэнарыя фільма «Сямнаццаць імгненняў вясны» менавіта ў Бабельсбергу жыў Шцірліц.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karin Carmen Jung: Die Böhmische Weberkolonie Nowawes 1751—1767 in Potsdam-Babelsberg, Bauliche und städtebauliche Entwicklung, Haude & Spenersche Verlagsbuchhandlung, ISBN 3-7759-0407-7
  • Filmmuseum Babelsberg: Babelsberg — Gesichter einer Filmstadt, Henschel Verlag Berlin. ISBN 3-89487-508-9
  • Paul Sigel, Silke Dähmlow, Frank Seehausen und Lucas Elmenhorst, Architekturführer Potsdam, Dietrich Reimer Verlag, Berlin 2006, ISBN 3-496-01325-7.
  • Herbert Knoblich, Almuth Püschel et al.: Neuendorf — Nowawes — Babelsberg. Stationen eines Stadtteils. Geiger-Verlag: Potsdam 2008 ISBN 9783895706530

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]