Баброўнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баброўнікі — катэгорыя сялян-слуг у ВКЛ у XV — XVIII ст. Займаліся паляваннем на баброў, наглядалі за бабровымі гонамі і іх аховай. Сачылі за выкананнем звычаёвых і кадыфікаваных нормаў паляўнічага права. Мелі выязнога каня, паляўнічых сабак і лоўчыя сеткі. Падпарадкоўваліся баброўнічаму, службоўцу са шляхты. За работу мелі плату ў залежнасці ад выслугі, месца службы і жыхарства, атрымлівалі кожнага 5-га бабра або падчарэўе кожнага здабытага звера, або 1-3 грошы; выконвалі і іншыя павіннасці, у тым ліку талокі. Маглі мець гаспадарку (беспадатковы зямельны надзел 0,5—1 валоку). У сувязі з драпежніцкім вынішчэннем баброў у XVIII ст. баброўнікі зліліся з іншымі катэгорыямі насельніцтва.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]