Бабёр еўрапейскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бабёр еўрапейскі
Beaver pho34.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Castor fiber Linnaeus, 1758

Падвіды[1]
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   573165
NCBI   10185
EOL   1036116
FW   54309

Бабёр еўрапейскі, або рачны (Castor fiber) — жывёліна атраду Грызуноў, сямейства Бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узбярэжнай расліннасцю. Жыве сем'ямі ў норах або «хатках» вышынёй да 3 м і дыяметрам у аснове да 12 м. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 м.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Слова ”бабёр” паходзіць з праіндаеўрапейскай мовы (параўн. ням.: Biber; жам. Bėbros), утворана няпоўным падваеннем назвы карычневага колеру. Аснова рэканструюецца як *bhe-bhru-.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозненні чэрапа еўрапейскага і канадскага бабра

Упершыню бабры з’явіліся ў Азіі, дзе іх акамянелыя рэшткі датуюць эацэнам. Найболей вядомыя з вымерлых баброў -- гіганты часоў плейстацэна, сібірскі Trogontherium cuvieri і паўночнаамерыканскі Castoroides ohioensis. Рост апошняга, мяркуючы па памерах чэрапа, дасягаў 2,75 м, а вага - каля 350 кг.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва, паваленае бабром

Даўжыня цела 66—92 см, хваста — 22—34 см, вага цела да 30 кілаграмаў. Афарбоўка светлая (каштанава-бурая, светла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басейнаў Сажа і Нёмана. Пальцы задніх канечнасцей злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць усё жыццё, таму ён сточвае іх аб цвёрдыя пароды дрэваў.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Палавая спеласць наступае на трэцім годзе жыцця. Гон (шлюбны сезон) — у студзені — лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) з'яўляюцца ў красавіку — маі. Корміцца травяністымі і дрэвавымі раслінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.

Распаўсюд[правіць | правіць зыходнік]

У ранні гістарычны час бабёр быў распаўсюджаны на лесалугавой зоне Еўропы і Азіі, аднак пасля інтэнсіўнай здабычы ў пачатку ХХ ст. на большасці свайго арэала бабёр быў практычна знішчаны. Цяперашні арэал бабра прадстаўляе сабою пераважна вынік намаганняў па яго акліматызацыі і рэінтрадукцыі. У Еўропе ён жыве ў Скандынавіі, у нізоўі Роны, басейне Эльбы (Германія), басейне Віслы (Польшча), у лясной вобласці Беларусі і Украіны, лясных і лесастэпавых раёнах Расіі.

Бабёр на беларускіх грошах
Бабёр на паштовай марцы Беларусі

У мінулым быў важным аб'ектам палявання. Косткі бабра знойдзеныя пры раскопках гарадзішчаў VI—XII ст. Вядомы граматы XIV—XVI ст., выдадзеныя манастырам і прыватным асобам на ўгоддзі з бабровымі гонамі (месцамі адлову баброў) каля Полацка, Маладзечна, Слуцка. У XVI ст. Статутамі ВКЛ былі вызначаныя меры па ахове баброў. У XVIII ст. бабёр яшчэ быў распаўсюджаны на Прыпяці, Піне, Бярэзіне, Ясельдзе, Свіслачы, да сярэдзіны XIX ст. захаваўся толькі на Бярэзіне і паўднёвых прытоках Прыпяці, да пачатку XX ст. амаль знік (засталіся невялікія селішчы на Бярэзіне, Сажы і Нёмане). У 1925 годзе, у мэтах захавання і павелічэння беларускай папуляцыі бабра, быў створаны Бярэзінскі запаведнік. У 1931—1932 гадах было ўлічана 54 бабровыя «хаткі», у 1933 — 95, у 1947 — 147 хатак.

У Бабруйску ў 2006 годзе быў устаноўлены помнік бабру.

Лад жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Бабровая хатка

Бабры найчасцей жывуць ля берагоў павольных маленькіх рэчак, старыц, ставоў і азёр, вадасховішчаў, ірыгацыйных каналаў і кар’ераў. Пазбягаюць шырокіх рэк і вадаёмаў, якія зімою прамярзаюць да дна. Бабру трэба, каб ля берагоў вадаёма было шмат драўняна-хмызняковай расліннасці з мяккіх лісцевых парод, а таксама шмат воднай і прыбярэжнай травяністай расліннасці, якая складае іх рацыён. Бабры цудоўна плаваюць і ныраюць. Вялікія лёгкія і печань забяспечваюць ім такія запасы паветры і артэрыяльнай крыві, што пад вадою яны могуць заставацца 10-15 хвілін, праплываючы за гэты час да 750 метраў. На сушы звычайна даволі нязграбныя.

Бабёр спіць

Жывуць бабры звычайна паасобку або сем’ямі. Поўная сям’я складаецца з 5-8 асобін: сямейнай пары і маладых баброў -- сёлетняга прыплоду. Сям’я можа жыць у пэўным месцы цягам многіх пакаленняў. Невялікі вадаём займае адна сям’я ці адзінокі бабёр. На болей буйных вадаёмах даўжыня сямейнай пляцоўкі ўздоўж берага складае ад 0,3 да 2,9 км. Ад вады бабры рэдка адыходзяць болей чым на 200 м. Працягласць пляцоўкі залежыць ад колькасці ежы. У багатых расліннасцю месцах пляцоўкі розных сем’яў могуць межаваць адна з адной ці нават перасякацца. Межы сваёй тэрыторыі бабры пазначаюць сакрэтам мускусных залоз. Паміж сабою бабры ”размаўляюць” з дапамогай пахкіх знакаў, поз, удараў хвастом па вадзе і крыкаў, якія нагадваюць свіст. Пры небяспецы бабёр гучна пляскае хвастом па вадзе і нырае. Пляск служыць бабрам сігналам трывогі ў межах чутнасці.

Сённешні распаўсюд баброў. Чырвоны колер - распаўсюд бабра еўрапейскага, фіялетавы - зона інтрадукцыі ў Фінлядныі канадскага бабра, які раней жыў толькі ў Паўночнай Амерыцы.

Бабры актыўныя ноччу і ў час змяркання. Летам яны выходзяць са свайго жытла на змярканні і працуюць да 4-6 гадзін раніцы. Восенню, калі пачынаецца назапашванне ежы, іх працоўны дзень падаўжаецца да 10-12 гадзін. Зімою актыўнасць зніжаецца і зрушваецца на светлы час сутак. У гэты час году бабры амаль не выходзяць на паверхню. Пры тэмпературы ніжэй за −20 °C бабры застаюцца ў сваім жытле.

Хаткі[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць бабры ў норах і хатках. Уваход у жытло бабра дзеля бяспекі размяшчаецца пад вадою. Норы бабры рыюць у крутых і абрывістых берагах; яны прадстаўляюць сабою лабірынт з 4-5 уваходамі. Сцены і столь нары старанна разрозніваюцца і ўтрамбоўваюцца. Жылая камера ўнутры нары ўладкоўваецца на глыбіні не болей за 1 метр. Шырыня жылой камеры не болей за 1 м, вышыня - 40-50 см. Падлога знаходзіцца на 20 см вышэй за ўзровень вады. Калі вада ў рацэ падымаецца, бабёр прыпадымае падлогу, саскубваючы зямлю са столі. Каб пляцоўка ракі над уваходам не замерзла і не замуравала бабра ў нары, ён накрывае гэтае месца адмысловай паветкай. Часам столь нары разбураецца, і на яе месцы робіцца цвёрды насціл з галля, ператвараючы нару ў пераходны тып жытла - паўхатку. Вясною ў паводку бабры будуюць на верхавінах хмызнякоў гамакі-лёжкі з галінак і сукоў з падсцілкай з сухой травы.

Сляды працы баброў

Хаткі[2] будуюцца ў тых месцах, дзе капанне нары немагчымае, -- на пакатых і нізкіх багністых берагах і водмелях. Пабудову жытла бабры рэдка пачынаюць раней за канец жніўня. Хаткі маюць выгляд конусападобнай кучы галля, вышынёй 1-3 метры, дыяметрам да 10-12 метраў. Сценкі старанна абмазваюцца глінай і глеем, -- фактычна, хатка ператвараецца ў сапраўдную крэпасць, непрыступную драпежнікам; паветра паступае праз адтуліну ў столі. Нягледзячы на распаўсюджаную думку, бабры наносяць гліну з дапамогай пярэдніх лап, а не хваста (хвост служыць ім выключна рулём). Унутры хаткі ёсць лазы ў ваду і платформа, якая ўзвышаецца над узроўнем вады. С першымі халадамі бабры дадаткова ізалююць хаткі новым пластом гліны. Зімою ў хатцы захоўваецца плюсавая тэмпература, вада ў лазах не замярзае, і ў баброў ёсць магчымасць выходзіць у падлёдную тоўшчу вадаёма. У моцныя маразы над хаткамі бачна пара, што сведчыць пра населенасць жытла. Часам у паселішчы баброў сустракаюцца і хаткі і норы. Бабры вельмі ахайныя і не забруджваюць хаткі адкідамі і экскрэментамі.

Плаціны[правіць | правіць зыходнік]

У вадаёмах са зменлівых узроўнем вады, а таксама ў неглыбокіх рэчках, сем’і баброў будуюць плаціны. Гэта дазваляе ім падымаць, падтрымліваць і рэгуляваць узровень вады ў вадаёме, каб уваходы ў хаткі і норы не асушыліся і не сталі даступнымі драпежнікамі. Плаціны робяцца ніжэй за бабровы гарадок са ствалоў дрэў і галля, якія замацоўваецца глінай, глеем, кавалкамі сплавіны і іншымі матэрыяламі, якія бабры прыносяць у зубах ці пярэдніх лапах. Калі ў вадаёме хуткая плынь і на дне ёсць камяні, яны таксама выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял. Вага камянёў можа дасягаць 15-18 кг. Для будовы плаціны выбіраюцца месцы, дзе дрэвы растуць бліжэй да вады. Будаўніцтва пачынаецца з таго, што бабры вертыкальны ўтыкаюць у дно галіны і ствалы, замацоўваюць прамежкі веткамі і трыснягом, запаўняюць дзіркі ілам, глінай і камянямі. Як апорны каркас яны часта выкарыстоўваюць дрэва, якое ўпала ў раку, паступова абкладваюць яго з усіх бакоў будаўнічым матэрыялам.

Рацыён[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва, якое абгрыз бабёр

Бабры -- строга траваедныя жывёлы. Яны кормяцца карой і парасткамі дрэў, выбіраюць пераважна асіну, вярбу, таполю і бярозу, а таксама травяныя расліны -- гарлачык, касач, рагоз, трыснёг і інш. (агулам каля 300 відаў). Мноства дрэў мяккіх парод складае неабходную ўмову іх кармлення. Ляшчына, ліпа, вяз, чаромха і некаторыя іншыя віды маюць другараднае значэнне ў іх рацыёне. Алешыну і дуб яны звычайна не ядуць, а выкарыстоўваюць для будоўлі. Ахвотна ядуць жалуды. Штодзённа колькасць ежы складае да 20% вагі бабра. Буйныя зубы дазваляюць бабрам лёгка спраўляцца з цвёрдымі расліннымі кармамі. Ежа, багатая на цэлюлозу, пераварваецца з удзелам мікрафлоры кішэчніка. Звычайна бабёр ужывае ў ежу некалькі парод дрэў. Для пераходу на новы рацыён яму патрэбны адаптацыйны перыяд, каб мікраарганізмы ў кішэчніку прыстасаваліся.

Летам доля травяных кармоў у рацыёне бабра павялічваецца. Восенню бабры займаюцца назапашваннем драўнянага корму на зіму.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]