Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж
Дата заснавання 28 ліпеня 1931
Тып каледж
Дырэктар Ніна Паўлаўна Шчур
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, 213819, г. Бабруйск, вул.Каменскага, 38
bobrmedcollege.by

УА «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г.Бабруйск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бабруйскае медыцынскае вучылішча было заснавана 28 ліпеня 1931 года і называлася медтэхнікумам. Да Вялікай Айчыннай вайны адбылося 8 выпускаў. У 1945 годзе тэхнікум аднавіў сваю працу. У 1954 годзе тэхнікум перайменаваны ў медыцынскае вучылішча. У 1956 годзе на базе вучылішча створаны рэспубліканскія курсы, а затым вучылішча ўдасканалення сярэдніх медыцынскіх работнікаў па 13 спецыяльнасцях.

У 1963 годзе ізноў адкрыта медыцынскае вучылішча па падрыхтоўцы медсясцёр, акушэрак, фельчараў.

У 2006 годзе створана ўстанова адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».

10 студзеня 2012 года цэнтр перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны медыцынскі каледж», які з’яўляецца правапераемнікам установы адукацыі «Бабруйскі дзяржаўны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі медыцынскіх кадраў».