Бабрыха (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бабрыха (або Бабруха) — возера старычнага тыпу ў Чыгуначным раёне Гомеля[1][2]. Знаходзіцца пад схілам карэннага берага р. Сож (гарадзішча Прудок) недалёка ад аднаго з адрэзкаў вуліцы Падгорнай і аўтамабільна-пешаходнага спуску са Старога Аэрадрома на Мельнікаў Луг[3].

Плошча — 0,006 км²[2]. Ляжыць у даўгаватай катлавіне, выцягнутай з поўначы на поўдзень. Берагі нізкія, увесну вада затапляе прыбярэжную паласу паўднёвага і паўночна-заходняга берагоў. Падыходы зручныя з усіх бакоў. З поўначы праз ручай мае сувязь з балотам. Усходні бераг, пераважна пясчаны, выкарыстоўваецца гараджанамі як пляж. З заходняга берага падсілкоўваецца грунтовымі водамі[1].

Назва — народная. Матывам намінацыі служыць абыходкавае меркаванне, быццам некалі тут вадзіліся бабры[1].

Зноскі

  1. а б в Митрахович, О.И. Проблемы охраны поверхностных вод микрорайона «Мельников луг» г. Гомеля / О.И. Митрахович, О.В. Луцкович // Географические аспекты устойчивого развития регионов :Международная научно-практическая конференция, г. Гомель, 23-24 апреля 2015 г. : материалы : в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А.И. Павловский (гл.ред.) [и др.]. — Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2015. — С. 205-206.
  2. а б Томаш, М. С. Современное состояние и использование водоемов урбанизированных территорий (на примере г. Гомеля) // Весці БДПУ. — Серыя 3. — 2020.  — № 3. — С. 51-52.
  3. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.