Бабіруса[1] (Babyrousa babyrussa) — парнакапытнае млекакормячае сямейства свіных. Яна настолькі адрозніваецца ад іншых свінняў, што як правіла вылучаецца ў асобнае падсямейства, у якім з’яўляецца адзіным сучасным прадстаўніком.
Даўжыня цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 cм, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем.