Перайсці да зместу

Багдан Анісімавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багдан Анісімавіч
Род дзейнасці спявак, cantor, пісар, Wodzirej
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багдан Анісімавіч (сярэдзіна XVI ст., Пінск—пасля 1601) — царкоўны спявак, кніжнік.

Л. Касцюкавец таксама дадае, што Супрасльскі Ірмалой паслужыў асновай для шматлікіх рукапісных Ірмалояў і друкаванага Ірмалоя 1700 года.

Супрасльскі ірмалой

Паходзіў з Пінска. Быў вольнанаёмным спеваком у Супрасльскім манастыры. У 1630 годзе ўступіў у канфлікт з кцітарам манастыра Крыштофам Хадкевічам, пасля чаго пакінуў манастыр. Далейшы лёс невядомы. Склаў Супрасльскі ірмалой 1601 года. Вызначаўся «навуковым» падыходам пры складанні ірамлоя, пазначаў, адкуль браў музычныя творы, на палях занатоўваў паходжанне напеваў, абавязкова адзначаў мясцовыя (складзеныя ў Супрасльскім манастыры). Цікавіўся грэчаскай царкоўнай музыкай, прывёў шмат грэчаскіх напеваў разам з тэкстамі на грэчаскай мове. Невядома, ці быў кампазітарам. Упрыгожыў рукапіс 5 манахромнымі (малінавага колеру) мініяцюрамі, 16 застаўкамі ў выглядзе рознакаляровай пляцёнкі балканскага тыпу. Для аздаблення першай старонкі ўжыў выразаную з кнігі гравюру Ф. Скарыны з выявай сонца і маладзіка.