Крыштаф Хадкевіч
Крыштаф Хадкевіч | ||
Крыштаф Хадкевіч. Невядомы мастак, XVII ст. | ||
![]() Герб «Хадкевіч» («Грыф з мячом») | ||
| ||
---|---|---|
1642 — 1652 | ||
Папярэднік | Януш Тышкевіч | |
Пераемнік | Януш Радзівіл | |
| ||
1636 — 1642 | ||
Папярэднік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | |
Пераемнік | Мікалай Сапега | |
| ||
1633 — 1636 | ||
Папярэднік | Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл | |
Пераемнік | Мікалай Кішка | |
| ||
1623 — 1633 | ||
Папярэднік | Павел Стэфан Сапега | |
Пераемнік | Ян Казімір Хадкевіч | |
| ||
1610 — 1623 | ||
Папярэднік | Андрэй Іванавіч Валовіч | |
Пераемнік | Самуэль Пац | |
Дзейнасць | ваенны | |
Нараджэнне | XVI стагоддзе | |
Смерць | 3 кастрычніка 1652 | |
Род | Хадкевічы | |
Бацька | Геранім Хадкевіч | |
Маці | Ганна з Тарлаў[d] | |
Жонка | Альжбета з Кішкаў[d] і Соф’я з Друцкіх-Горскіх[d] | |
Дзеці | Аляксандр Крыштаф, Ян Казімір, Геранім Караль |
Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).
Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр'евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.
Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф'яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
- Памерлі 3 кастрычніка
- Памерлі ў 1652 годзе
- Асобы
- Род Хадкевічаў
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Ваяводы віленскія
- Кашталяны віленскія
- Кашталяны троцкія
- Канюшыя вялікія літоўскія
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Старосты бабруйскія
- Старосты гарадзенскія
- Старосты крэўскія
- Дзяржаўцы беліцкія
- Дзяржаўцы вішнеўскія
- Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага