Перайсці да зместу

Баграт III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баграт III
Нараджэнне 960
Смерць 7 мая 1014
Месца пахавання
Бацька Гурген Грузінскі[d]
Маці Гурандухт Абхазская[d]
Дзеці Георгій I[d] і Васіль Кахульскі[d]
Веравызнанне Грузінская праваслаўная царква і хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баграт III (каля 960 — 1014) — цар аб’яднанай Грузіі (1008 — 7 мая 1014). Сын Гургена II, прадстаўнік дынастыі Баграціёнаў.

У 1008 памёр бацька Баграта, цар Гурген. Землі — Шаўшэт-Кларджэці, Самцхэ і Джавахеці, якія знаходзіліся пад яго кіраваннем, былі далучаны да ўладанняў Баграта III. Толькі Кахеція і Эрэці заставаліся самастойнымі княствамі. У 1010 Баграт уварваўся ў Кахецію, захапіў у палон яе кіраўніка і далучыў да свайго царстве Кахеція-Эрэці.

Затым Баграт III навёў парадак у Паўднёвай Грузіі, дзе яго родзічы ўсё яшчэ спрабавалі захаваць незалежнасць. У 1011—1012 гг. цар Баграт III захапіў у палон некаторых з іх і адправіў у крэпасць, іншыя схаваліся ў Візантыі, спрабуючы пры падтрымцы візантыйскага імператара аднавіць «справядлівасць» і вярнуць сабе страчаныя ўладанні.

Зноскі