Багуслаў Святаполк-Мірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багуслаў Святаполк-Мірскі
герб «Бялыня»
герб «Бялыня»
войскі браслаўскі[d]
падкаморы браслаўскі[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]

Смерць не раней за 1800
Род Святаполк-Мірскія
Бацька Цыпрыян Святаполк-Мірскі[d]
Маці Марыя з Білевічаў[d]
Член у

Багуслаў Святаполк-Мірскі (польск.: Bogusław Światopełk Mirski; ? — пасля 1800) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Цыпрыяна.

3 1775 года войскі браслаўскі, з 1777 года падкаморы. Пасол на соймы 1776—1786, Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Належаў да кола рэфарматараў, «Згуртавання сяброў урадавай уставы», з 1791 года ў складзе камісіі па выпрацоўцы крымінальнага і цывільнага кодэкса для ВКЛ. Удзельнік паўстання 1794 года, арганізаваў паўстанцкую парадкавую камісію ў Браслаўскім павеце. 30 мая 1794 увайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, 2 жніўня 1794 — у склад Найвышэйшай нацыянальнай рады ў Варшаве. Лёс пасля паўстання невядомы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]