Бадзяк балотны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бадзяк балотны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cirsium palustre (L.) Scop., 1772


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36394
NCBI  143190
EOL  468314
IPNI  195790-1
TPL  gcc-14233

Бадзяк балотны (Cirsium palustre) — від травяністых раслін з сямейства астравых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовая расліна вышынёй 50-150 см. Сцябло прамастойнае, крылатае, павуцініста-шарсцістае, крылы з калючкамі па краі. Ніжняе лісце чаранковае, астатняе — сядзячае, зверху голае, знізу апушанае, па краях з шыпікамі.

Кветкавыя кошыкі.

Кветкавыя кошыкі малінавыя, зрэдку белыя, сядзячыя або на кароткіх кветаножках, скучаны клубочкамі на краях сцябла і галінак. Абгортка павуцініста-апушаная, смаліста-ліпкая, з калючкамі. Сямянка белая або пурпуровая.

Расце на балотах, сырых лугах, сярод хмызняку. На Беларусі цвіце ў чэрвені-ліпені. Пустазелле лугоў, пагаршае якасць сена.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]