Бадры Рабоевіч Акубардыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бадры Акубардыя)
Футбол
Бадры Акубардыя
Поўнае імя Бадры Рабоевіч Акубардыя
Нарадзіўся 11 студзеня 1993(1993-01-11)[1][2] (31 год)
Грамадзянства  Украіна
Рост 182 см
Вага 67 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2006—2009 Украіна РВВВФК (Кіеў)
2009—2010 Украіна Дынама (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Украіна Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013—2016   Украіна Дынама-2 (Кіеў) 46 (3)
2016 Грузія Зугдзідзі 6 (0)
2017 Украіна Геліяс (Харкаў) 7 (0)
2017—2018 Украіна Сумы 13 (1)
2018—2019 Беларусь Гомель 34 (3)
2020 Грузія Руставі 7 (0)
2021 Украіна Палессе (Жытомір) 11 (0)
2022 Грузія Шэвардэні-1906 (Тбілісі) 4 (0)
2022 Польшча Канкордыя (Эльблёнг) 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2012 Украіна Украіна (да 19) 14 (0)
2012—2013 Украіна Украіна (да 21) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019

Бадры Акубардыя (нар. 11 студзеня 1993, Пічоры, Грузія) — украінскі футбаліст грузінскага паходжання, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Грузіі, аднак у трохгадовым уросце з-за грузіна-абхазскага канфлікту пераехаў з бацькамі ва Украіну, у горад Бахмач, дзе і пачаў займацца футболам. Пасля восьмага класа перабраўся ў спартыўны інтэрнат у Браварах, а неўзабаве апынуўся ў кіеўскім РВВФК. У 2009 годзе далучыўся да акадэміі кіеўскага «Дынама», на наступны год пачаў гуляць за моладзевы склад сталічнага клуба, дзе за тры сезоны згуляў у 61 матчы.

Улетку 2013 года трэнер моладзевага складу кіяўлян Аляксандр Хацкевіч узначаліў каманду «Дынама-2» і ўзяў з сабой некалькі ігракоў, у тым ліку Бадры. 14 ліпеня 2013 года дэбютаваў у Першай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць чарнігаўскай «Дзясны» (0:0). У жніўні 2016 года перайшоў у грузінскі клуб «Зугдзідзі», які ўзначальваў украінскі спецыяліст Уладзімір Люты. Пазней вярнуўся ва Украіну, гуляў у Першай лізе за харкаўскі «Геліяс» і «Сумы».

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з беларускім клубам «Гомель»[3], у складзе якога стаў адным з асноўных ігракоў. У чэрвені 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[4].

У верасні 2020 года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі». У лютым 2021 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком жытомірскага «Палесся», а ў лютым 2022 года перайшоў у тбіліскі «Шэвардэні-1906». У жніўні 2023 года далучыўся да польскай «Канкордыі» з Эльблёнга, дзе гуляў да снежня 2022 года.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у юнацкіх і моладзевых зборных Украіны розных узростаў. У студзені 2013 года ў складзе ўкраінскай каманды прымаў удзел у Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу, дапамог сваёй зборнай стаць фіналістам турніру.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]