Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Хацкевіч
Alyaksandr Khatskevich 2018.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Хацкевіч
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1973(1973-10-19)[1] (45 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1992 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 14 (3)
1992 — 1996 Беларусь Дынама (Мінск) 80 (18)
1996 — 2003 Украіна Дынама (Кіеў) 135 (26)
2004 Кітай Цяньцзінь Каншыфу 10 (1)
2005 Латвія Вэнта (Кулдыга) 4 (0)
2005 — 2007 Беларусь Дынама (Мінск) 34 (6)
Нацыянальная зборная**
1993 — 2005 Беларусь Беларусь 38 (4)
Трэнерская кар’ера
2007 Беларусь Дынама (Мінск)
2008 Беларусь Беларусь (да 18)
2008 — 2009 Беларусь Віцебск
2010 — 2011 Украіна Украіна трэнер
2010 — 2013 Украіна Дынама (Кіеў) моладзь
2013 — 2014 Украіна Дынама-2 (Кіеў)
2014 — 2016 Беларусь Беларусь
2017 — 2019 Украіна Дынама (Кіеў)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Аляксандр Хацкевіч (нар. 19 кастрычніка 1973, Мінск) — былы беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі паўабаронцы), а потым трэнер.

У 2014—2016 гадах быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ігравая[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», з 1990 гуляў за дубль, а з 1992 — за асноўны склад мінскага «Дынама». У 1996 годзе разам з Валянцінам Бялькевічам перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе паспяхова выступаў на працягу сямі гадоў.

У 2004—2005 выступаў у Кітаі і Латвіі, улетку 2005 вярнуўся ў мінскае «Дынама». Неўзабаве стаў адным з лідараў клуба.

На працягу 1993—2005 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 2007 яшчэ гуляў за «Дынама», калі атрымаў прапанову ўзначаліць мінскі клуб пасля звальнення Пятра Качуры. Некаторы час узначальваў каманду ў якасці гуляючага трэнера, але хутка скончыў кар’еру іграка. У складзе «Дынама» рабіў стаўку на маладых ігракоў — уласных выхаванцаў, але ў выніку каманда заняла 9 месца ў чэмпіянаце, што стала найгоршым вынікам за ўвесь час выступлення ў чэмпіянаце Беларусі. Па заканчэнні сезона 2007 пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дынама».

У пачатку 2008 года ўзначаліў юнацкую зборную Беларусі, а ў ліпені таго ж года — «Віцебск». У сезоне 2008 прывёў «Віцебск» да пятага месца ў чэмпіянаце. У ліпені 2009 года з-за фінансавых праблем пакінуў віцебскі клуб.

З 2010 года працаваў ва Украіне: некаторы час быў асістэнатам у трэнерскім штабе нацыянальнай зборнай Украіны, пасля ўзначальваў кіеўскае «Дынама-2».

4 снежня 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі[2]. У адборы да чэмпіянату Еўропы 2016 не здолеў узняць Беларусь вышэй за чацвёрты радок пасля правальнага старту. Пачаў са зборнай адбор да чэмпіянату свету 2018, аднак неўзабаве беларуская каманда моцна ўскладніла задачу, згуляўшы ўнічыю з Люксембургам (1:1) і саступіўшы Балгарыі (0:1). У снежні 2016 года кантракт АБФФ з Хацкевічам быў разарваны[3].

2 чэрвеня 2017 года было абвешчана аб прызначэнні Хацкевіча на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»[4]. Разам з кіяўлянамі двойчы стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Украіны. У чэрвені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама»[5], аднак у жніўні таго ж года пасля паражэння ў Лізе чэмпіёнаў ад «Бругэ» быў звольнены[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]