Перайсці да зместу

Бажымоўскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб «Бяліна»

Бажымоўскія — шляхецкі род герба «Бяліна», дзеячы кальвінісцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Вядомыя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Даніэль Бажымоўскі (1674 — ?), канрэктар і рэктар Кейданскай гімназіі, пасля прапаведнік віленскі.
  • Казімір Бажымоўскі (1682—1750), кансеньёр падляшскі, сеньёр падляшскі, новагародскі, беларускі.
  • Мікалай Бажымоўскі (1675 — ?), прапаведнік і выкладчык.
  • Самуэль Бажымоўскі (1678 — ?), прапаведнік і выкладчык. Рэктар Кейданскай гімназіі.
  • Ян Бажымоўскі (1610—1673), сеньёр жамойцкі, віленскі. Актыўна ўдзельнічаў у сінодах 1650—1672 гадоў. Перакладаў на літоўскую мову Біблію.
  • Ян Бажымоўскі (да 1674 — ?), рэктар Слуцкай гімназіі.
  • Ян Бажымоўскі (? — 1687), рэктар Слуцкай гімназіі і прапаведнік. Кансеньёр віленскі. Перакладаў на літоўскую мову Біблію.