Базальтавэ
| Вёска | |
| Базальтавэ | |
|---|---|
| укр.: Базальтове | |
| 50°55′35″ пн. ш. 26°14′23″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вобласць | Ровенская вобласць |
| Раён | Кастопільскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 184 м |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 3657 |
| Паштовы індэкс | 35042 |
| КААТУУ | 5623480802 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Базальтавэ[1] (укр.: База́льтове, польск.: Bazaltowe), да 1945 Янава Даліна (польск.: Janowa Dolina) — вёска ў Кастопільскім раёне Ровенскай вобласці Украіны. Уваходзіць у склад Дэражнэнскай вясковай абшчыны. Вёска гістарычнага рэгіёну Валынь.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча заснавана ў пачатку 1920-х гадоў як пасёлак для рабочых на здабычы базальта, здзяйснянага ў ваколіцах з 1860 года. Да 1939 года ў складзе Польшчы, Валынскае ваяводства. З 1939 года ў складзе СССР, у 1941-1944 гадах пад нямецкай акупацыяй.
У 1943 годзе фарміраванні УПА здзейснілі некалькі нападаў на прадпрыемства па здабычы базальта і нямецкі гарнізон у вёсцы, паселішча было спалена, загінула каля 600 чалавек. Пра колькасць, прыналежнасць і этнічнасць загінулых і акалічнасці іх гібелі няма адзінай думкі, меркаванні вагаюцца ад забойства 600 цывільных палякаў да гібелі ў баі з байцамі УПА 600 нямецкіх салдатаў і афіцэраў.
У 1944 годзе вёска занята Чырвонай Арміяй. Пасля вайны перайменавана Базальтавэ. У савецкі час адноўлена некалькі будынкаў.
З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны. У 2015 годзе большасць жыхароў складалі украінцы, базальт у ваколіцах усё яшчэ здабываюць.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»