Базіс
Выгляд
Базіс (стар.-грэч.: βασις, аснова) — мноства такіх вектараў у вектарнай прасторы, што любы вектар гэтай прасторы можа быць адзіным чынам прадстаўлены ў выглядзе лінейнай камбінацыі вектараў з гэтага мноства — базісных вектараў.
У выпадку, калі базіс бясконцы, паняцце «лінейная камбінацыя» патрабуе ўдакладнення. Гэта вядзе да двух асноўных разнавіднасцей вызначэння:
- Базіс Гамеля, у вызначэнні якога разглядаюцца толькі канчатковыя лінейныя камбінацыі. Базіс Гамеля ўжываецца ў асноўным у абстрактнай алгебры (у прыватнасці ў лінейнай алгебры).
- Базіс Шаўдэра, у вызначэнні якога разглядаюцца і бясконцыя лінейныя камбінацыі, а менавіта — раскладанне ў рады. Гэта вызначэнне ўжываецца ў асноўным у функцыянальным аналізе, у прыватнасці для гільбертавай прасторы.
У канечнамерных прасторах абедзве разнавіднасці базісу супадаюць.
Для паляпшэння артыкула пажадана |