Байбак адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў вавёркавых: даўжыня яго цела 50-70 см, маса атлусцелых самцоў дасягае 10 кг. Цела ў байбакоў тоўстае, нязграбнае, на кароткіх, моцных лапах, узброеных буйнымі кіпцюрамі. Галава вялікая, пляскатая, шыя кароткая.
Ад іншых суркоў байбака лёгка адрозніць па кароткім хвасце (не больш за 15 см) і аднастайнай пясчана-жоўтай афарбоўцы. З-за цёмных кончыкаў асцявых валасоў яго спіна пакрыта цёмна-бурай або чорнай рабізной, згушчаецца на патыліцы і на верхняй частцы галавы. Шчокі светла-рудаватыя; пад вачыма бурыя або чорныя стракаціны. Бруха прыкметна цямнейшае; канец хваста цёмна-буры. Сустракаюцца суркі-альбіносы. Лінька ў байбакоў адзін раз на год; пачынаецца ў траўні і сканчаецца (у старых суркоў) да канца жніўня, часам зацягваецца да верасня.
Зноскі
↑Варыянты напісання Байбак, Стэпавы сурок у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.223