Вавёркавыя
| Вавёркавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Sciuridae Linnaeus | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і палятухавыя. Па колькасці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па планеце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласці, на Мадагаскары, у палярных абласцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ландшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцця.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Шэраг відаў мае прамысловае значэнні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсць шкоднікі сельскай гаспадаркі (суслікі) і пераносчыкі небяспечных захворванняў чалавека (суркі, суслікі).