Перайсці да зместу

Вавёркавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sciuridae)
Вавёркавыя

Вавёрка звычайная (Sciurus vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sciuridae Linnaeus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180135
NCBI  55153
EOL  8703
FW  41486

Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і палятухавыя. Па колькасці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.

Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па планеце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласці, на Мадагаскары, у палярных абласцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амерыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ландшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцця.

Шэраг відаў мае прамысловае значэнні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсць шкоднікі сельскай гаспадаркі (суслікі) і пераносчыкі небяспечных захворванняў чалавека (суркі, суслікі).