Байдачнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Байдачнае — разнавіднасць мыта ў Вялікім Княстве Літоўскім, якое збіралася пры праходзе рачных суднаў з таварамі. Права збору байдачнага давалася прывілеямі вялікага князя літоўскага, самавольны збор караўся канфіскацыяй маёнтка, у межах якога бралася незаконнае мыта (Статут ВКЛ 1588, раздз.1, арт.29). У сярэдзіне XVI стагоддзя на Дняпры ад камягі бралася мыта 30 грошаў, ад паўкамягі — 15, з парома — 12, з чоўна 6 грошаў[1].

Зноскі

  1. Доўнар А. Байдачнае // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 280. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.