Балантэ
Балантэ, балант, буланда, браса, фча, джа — народ у Гвінеі-Бісау, Каба-Вердэ і Сенегале. Адносяцца да пераходных груп Заходняга Судана. Гавораць на мове балантэ, альбо баланта, заходнеатлантычнай падгрупы нігера-кангалезскай групы конга-кардафанскай сям’і. Важныя дыялекты: фора, альбо ўласна баланта, кентохэ, манэ, нага. Распаўсюджана таксама партугальская мова і яе крэольскі варыянт («гвінейскі крэолі»). Прытрымліваюцца традыцыйных вераванняў.
Асноўныя заняткі — падсечна-агнявое земляробства. Прылады працы — рыдлёўка, нажны плуг, матыка. Вырошчваюць рыс, кукурузу, маніёк, батат, ямс. З алейнага дрэва вырабляюць алей. Гадуюць скот, свінняў. Жыхары астравоў, узбярэжжа займаюцца рыбалоўствам. Аснова сацыяльнай арганізацыі — сельская абшчына, якая аб’ядноўвае групу малых і вялікіх сем’яў. Шлюб патрылакальны. Распаўюсджана палігінія.
Жывуць пераважна ў кампактных вёсках. Пераважае прамавугольнае жытло са сценамі з трыснягу, абмазанага глінай, з высокім дахам. Развіта прыкладное мастацтва, ткацтва, вышыванкі з перавагай чырвонага, блакітнага і жоўтага колераў. Традыцыйная ежа — пахлёбкі і кашы з рысу з пальмавым алеем. Традыцыйныя культы — духаў прыроды і продкаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Народы мира, «Советская энциклопедия», М., 1988 // С.83