Гвінея-Бісау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Гвінея-Бісау
парт.: República da Guiné-Bissau
Герб
Сцяг Герб
Дэвіз: «Unidade, Luta, Progresso»
Дзяржаўны гімн
Дата незалежнасці 24 верасня 1973
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Бісау
Найбуйнейшы горад Бісау
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Умару Сісоку Эмбала
Бакіра Дзья
Дзярж. рэлігія іслам, хрысціянства
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
133-я ў свеце
36 120 км²
12
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

1 416 027 чал. (149-я)
101 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$1114 млн  (169-ы)
$800
ІРЧП (2007) 0.396 (нізкі) (173-ы)
Валюта франк КФА (XOF)
Інтэрнэт-дамен .gw
Код ISO (Alpha-2) GW
Код ISO (Alpha-3) GNB
Код МАК GBS
Тэлефонны код +245
Часавыя паясы 0

Гвіне́я-Біса́у (парт.: Guiné-Bissau), Рэспу́бліка Гвіне́я-Біса́у (парт.: República da Guiné-Bissau) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Складаецца з мацерыковай часткі і астравоў Біжагош. На поўначы мяжуе з Сенегалам, на ўсходзе і поўдні — з Гвінеяй. Сталіца — горад Бісау. Афіцыйная мова — партугальская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (10 верасня).

Дзяржаўны лад[правіць | правіць зыходнік]

Гвінея-Бісау — рэспубліка. У яе складзе 8 раёнаў і аўтаномны сектар Бісау. Дзейнічае канстытуцыя 1984 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган Нацыянальны народны сход (асамблея, 150 дэпутатаў, выбіраецца на 5 гадоў). Ён выбірае дзяржаўны савет (15 чалавек). Выканаўчы орган — Савет Міністраў.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узбярэжжа парэзана эстуарыямі рэк, шмат астравоў. Большая частка паверхні нізінная, на захадзе забалочаная. У адгор’і плато Фута-Джалон (вышыня да 200 м). Радовішчы нафты, баксітаў, фасфатаў (не эксплуатуюцца), золата, алмазаў. Клімат экватарыяльны мусонны. Вільготны сезон у чэрвені-лістападзе, сухі ў снежні-маі. Тэмпература паветра круглы год каля 25 °C. Ападкаў на ўзбярэжжы больш за 2000 мм, на ўсходзе каля 1000 мм за год. Рэкі мнагаводныя, кароткія. На ўзбярэжжы мангравыя зараснікі, далей на паўночны ўсход трапічныя лясы (каля 30 % плошчы краіны) і саванны (каля 40 %). Створаны 3 рэзерваты.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць народы балантэ (30 %), фульбэ (20 %), манджак (14 %), мандынга (13 %), папель (7 %) і іншыя. Еўрапейцаў і метысаў каля 1 %. Мясцовых традыцыйных культаў прытрымліваецца 65 %, ісламу — 30, хрысціянства (каталіцызм) — 5 %. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 29 чалавек на 1 км². Найбольш шчыльна населена ўзбярэжжа. У гарадах жыве каля 25 % насельніцтва.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]