Балгарская камуністычная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Балгарская камуністычная партыя
балг.: Българска комунистическа партия
LogoBKP.svg
Лідар Пётр Младзенаў
Дата заснавання 1919
Дата роспуску 1990
Штаб-кватэра
Ідэалогія камунізм, сацыялізм, марксізм-ленінізм
Commons-logo.svg Балгарская камуністычная партыя на Вікісховішчы

Балгарская камуністычная партыя — камуністычная партыя ў Балгарыі, кіруючая партыя ў краіне ў 19481990 гадах. Узнікла ў маі 1919 годзе ў выніку перайменавання Балгарскай рабочай сацыял-дэмакратычнай партыі (цесных сацыялістаў) у Балгарскую камуністычную партыю (БКП). У 1924 годзе партыя была забароненая і дзейнічала нелегальна. У 1927 пад кантролем камуністаў была створана легальная Рабочая партыя (РП), якая дапускала падвойнае сяброўства. У 1939 БКП і РП аб’ядналіся ў Балгарскую рабочую партыю (камуністаў).

Пасля другой сусветнай вайны, у 1948 годзе, партыя аб’ядналася з Балгарскай рабочай сацыял-дэмакратычнай партыяй (шырокіх сацыялістаў) і была перайменавана ў Балгарскую камуністычную партыю. У гэтым жа годзе, БКП дамаглася дамінуючага ўплыву ў Вялікім народным сходзе Балгарыі, стаўшы фактычна кіруючай партыяй у краіне.

У 1990, з адменай арт. 1 канстытуцыі Балгарыі, якая абвяшчала БКП кіруючай сілай у грамадстве і дзяржаве, партыя пазбавілася манаполіі на ўладу. У гэтым ж годзе ў адпаведнасці з агульнапартыйным рэферэндумам, партыя была ператворана ў Балгарскую сацыялістычную партыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]