Балейбелен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Балейбелен (тур. Bâleybelen) штучная мова распрацаваная асманскім пісьменнікам суфіям Мухьі Гюльшені (Muhyî-i Gülşenî) і яго паслядоўнікамі[1] у 1574 годзе. Згодна з турэцкай гістарыяграфіяй, з'яўляецца першай штучнай мовай. Адзіны вядомы захаваўшыся твор - гэта "слоўнік Балейбелен", які знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі. Балейбелен з'яўляецца апастэрыёрнай мовай. Лексіка запазычана з персідскай, турэцкай і арабскай моў, у той час, як граматыка з'яўляецца агглютынатыўнай, як у турэцкай мове. У якасці пісьменства выкарыстоўваўся асманскі алфавіт. Аўтар мовы - турэцкі містык Мухьі Гюльшэні, які паходзіў з Эдзірнэ. Гюльшэні з'яўляўся членам аднаго з суфійскіх ордэнаў Каіра. У адрозненні ад сучасных штучных моў, якія звычайна выкарыстоўваюцца ўякасці дапаможнай міжнароднай мовы, ці ў літаратуры і кіно, балейбелен быў распрацаваны дзяля выкарыстання ў мастацкай літаратуры. Улічваючы ціск, які аказваўся на суфіяў, існуе версія, што балейбелен мог з'яўляцца мовай абмежаванага кола асоб. Ідэя стварэння мовы была заставана на тым, што уожны раз, калі бог адпраўляў людзям новае адкравенне, яно спасылалася людзям на новай мове: Аўрам атрымаў адкравенне на іўрыце, Ісус на арамейскай, а Магамет на арабскай мове. Балейбелен застаецца адзінай добра дакументаванай штучнай мовай эпохі адраджэння пазаеўрапейскага паходжання.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]