Балхаш
Балхаш | |
---|---|
каз. Балқаш | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 340 м |
Даўжыня | 605 км |
Шырыня | от 9 до 74 км |
Плошча | 16,4 тыс. км² |
Аб’ём | 112 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2 385 км |
Найбольшая глыбіня | 26 м |
Сярэдняя глыбіня | каля 6 м |
Гідралогія | |
Празрыстасць | 1-5,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 413 000 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Балхаш (каз.: Балқаш) — бяссцёкавае паўпрэснаводнае возера ва ўсходняй частцы Казахстана, у Балхаш-Алакольскай катлавіне, на вышыні 342 м над узроўнем мора.
Другое па велічыні неперасыхаючае салёнае возера (пасля Каспійскага мора) і 13-е месца ў спісе найбуйнейшых азёр у свеце. Плошча возера зменьваецца ад 17 да 22 тыс. км². Даўжыня 605 км, найбольшая шырыня 74 км, найбольшая глыбіня да 26 м, сярэдняя каля 6 м. Плошча вадазбору каля 501 тыс. км². Заходні і паўночны берагі высокія, скалістыя, паўднёвае ўзбярэжжа — плоская раўніна з зараснікамі трыснягу.
Паўвостраў Сарыесік падзяляе Балхаш на дзве часткі, злучаныя пралівам Узун-Арал (шыр. 4 км): заходнюю — шырокую, з моцна парэзанай берагавой лініяй і ўсходнюю — вузкую, берагавая лінія менш звілістая. У заходнюю частку ўпадае рака Ілі, ва ўсходнюю — рэкі Каратал, Аксу, Лепсы і інш. Самыя вялікія астравы Басарал і Тасарал.
Клімат у раёне возера пустынны. Высокая летняя тэмпература паветра (каля 24 °C), нізкая адносная вільготнасць (55—60 %), моцныя вятры спрыяюць выпарэнню (ад 950 да 1200 мм за год). Тэмпература вады на паверхні ад 0 °C у снежні, да 28 °C у ліпені. Ледастаў з лістапада да красавіка. Унікальнасць возера ў тым, што яно падзелена вузкім пралівам на дзве часткі з рознымі хімічнымі характарыстыкамі вады. Вада ў заходняй частцы амаль прэсная (да 1 ‰), празрыстасць да 1 м, жоўта-шэрага колеру, ва ўсходняй частцы — саленаватая (5 ‰), празрыстая да 5,5 м, колер ад блакітнаватага да ізумрудна-зялёнага.
Водзяцца прамысловыя рыбы: сазан, судак, марынка, акунь. Шмат вадаплаўных птушак. Ажыццяўляецца суднаходства. На паўночным беразе знаходзіцца горад Балхаш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балхаш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).