Балясіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарцяжы некаторых балясін

Баля́сіны, балясы[1] (ад стар.-грэч.: βαλαύστιον — кветка дзікага граната) у архітэктуры — невысокія фігурныя слупкі ў выглядзе калон (часам з разьбяным дэкорам), якія падтрымліваюць парэнчы агародж балконаў, усходаў, парапета і інш, элемент балюстрады.

Вырабляюцца з дрэва, каменя, металу, мармуру, бетону і інш. Таксама могуць мець выгляд у адной плоскасці.

Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэнні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]