Баліян II Ібелін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Баліян II Ібелін
фр.: Balian d'Ibelin
Баліян II Ібелін
Баліян Ібелін здае Іерусалім Саладзіну. Мініяцюра канца XV стагоддзя
Сеньёр Наблуса
 
Нараджэнне: 1142
Францыя
Смерць: 1193
Род: Armoiries Ibelin.svg Ібеліны
Бацька: Барысан Ібелін
Маці: Q22690692?
Жонка: Марыя Камніна
Дзеці:

Жан I, сеньёр Бейрута
Філіп Ібелін, рэгент Кіпра
Эльвіса д’Ібелін

Маргарыта, сеньёра Ібелін

Баліян II Ібелін (фр.: Balian d'Ibelin; каля 1142 — 1193) — крыжак з роду Ібелінаў, які ў 1177 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Камнінай, удавой караля Амары I і пляменніцу імператара Мануіла.

Сын Баліяна I (французская версія імя Барысан) Старога Ібеліна (паводле легенды, нашчадак графа Шартрскага, але хутчэй пізанец ці апуліец, у 1141 годзе атрымаў ад караля Фулька замак Ібелін; памёр у 1150 годзе) і Эльвіс (Элаізы) дэ Рамла (дачка Бадуэна, сеньёра Рамлы і Мірабеля; у другім шлюбе за канетаблем Манасье д’Ержам, памерла каля 1158 года).

Пасля паражэння арміі Іерусалімскага каралеўства ў бітве пры Хатыне Баліян адным з нешматлікіх пазбег гібелі ці паланення. У пачатку ліпеня 1187 года вярнуўся ў Іерусалім і апынуўся фактычным кіраўніком каралеўства.

На працягу паўтара месяца вёў падрыхтоўку да адбіцця штурму горада. Камандаваў абаронай Іерусаліма ў час штурму горада войскамі Саладзіна 20 верасня — 2 кастрычніка 1187 года. Здаў горад на ганаровых умовах, пасля таго, як прыстрашыў Саладзіна, што разбурыць мусульманскія святыні.

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

У мастацкім фільме Рыдлі Скота «Царства нябеснае» (2005) галоўным героем з'яўляецца «Баліян д’Ібелін», «сын Годфры д’Ібеліна», дакладней яго бастард. Гэту ролю выканаў Арланда Блум. Сам фільм мае вельмі аддаленае дачыненне да біяграфіі Баліяна, у прыватнасці, ён названы ў ім простым кавалём, які ў лічаныя месяцы вывучыў рыцарскія вайсковыя звычаі.

Дэталі фільма, часткова адпавядаюць гістарычным фактам: Баліян д’Ібелін сапраўды існаваў, але яго бацька насіў іншае імя, ды і сам ён у апісаны час, гэта значыць у 1187 годзе, быў ужо пажылым чалавекам; ён быў адным з баронаў Замор'я, узначаліў абарону Іерусаліма ў 1187 годзе і вёў перамовы з Саладзінам аб умовах здачы горада. Часткова біяграфія Баліяна ў фільме запазычыла факты жыцця старэйшага брата гістарычнага прататыпа — Балдуіна дэ Ібеліна, у прыватнасці: непрыязнасць да Гі Лузіньяна і рамантычныя адносіны з Сібілай. Іншыя факты ў фільме з'яўляюцца мастацкай выдумкай.

Сям'я і нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Нечитайлов М.В. Бальян II д’Ибелен. Сайт DEUSVULT.RU. — В статье рассказывается о жизни и карьере Бальяна II д’Ибелена. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 14 ліпеня 2012.