Баміян (горад)
| Населены пункт | |
| Баміян | |
|---|---|
| 34°49′00″ пн. ш. 67°49′00″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 2800 да н.э. |
| Вышыня цэнтра | 2 550 м |
| Часавы пояс | UTC+04:30 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Паказаць/схаваць карты | |
Баміян (дары: بامیانبامیان Bāmiyān) — горад у цэнтральнай частцы Афганістана, сталіца правінцыі Баміян. Размешчаны ў аднайменнай даліне, якая знаходзіцца прыкладна за 200 км на паўночны захад ад Кабула, на рацэ Баміян, якая адносіцца да басейна ракі Кундуз.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Баміянская даліна гістарычна служыла гандлёвым калідорам, бо з'яўляецца адзіным зручным праходам праз горную сістэму Гіндукуш[1]. Першыя паселішчы ўзніклі ў даліне яшчэ да новай эры. У I—II стагоддзях у даліне былі заснаваныя будысцкія манастыры, якія захаваліся да VIII стагоддзя. У перыяд з II па V стагоддзе ў даліне былі збудаваныя (высечаны ў скале) гіганцкія статуі Буды[2].
Баміян атрымаў сусветную вядомасць у 2001 годзе, калі гэтыя статуі, нягледзячы на пратэсты многіх краін, у тым ліку мусульманскіх, былі разбураныя талібамі. У лістападзе таго ж года талібы былі вымушаныя пакінуць горад у выніку наступлення войскаў Паўночнага альянсу.
Зноскі
- ↑ Бамиан // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- ↑ Бамиан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Славутасці Афганістана. Бамиан
- Войскі Паўночнага альянсу захапілі горад Бамиан(недаступная спасылка)