Баравянок (возера, каля вёскі Двор Пліна)
Выгляд
Баравянок | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,0 м |
Даўжыня | 0,41 км |
Шырыня | 0,28 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,16 км |
Найбольшая глыбіня | 10,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,4 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Баравяно́к — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 8 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на захад ад вёскі Двор Пліна, у басейне ракі Альзініца.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 10,8 м, сярэдняя — 4,9 м. Даўжыня берагавой лініі 1,16 км. Аб’ём вады ў возеры 0,44 млн м³. Плошча вадазбору 0,4 км².
Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, укрыты лесам, на поўначы разараныя. Берагі высокія, пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя, пад хмызняком. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4,5 м.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 132. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н. А. Рак, С. Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)