Барунг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барунг
індан. Nusa Barung
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча61 км²
Размяшчэнне
8°28′45″ пд. ш. 113°20′46″ у. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Зондскія астравы
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Барунг (Інданезія)
Барунг
Барунг
Map

Барунг (індан.: Nusa Barung) — востраў архіпелага Вялікія Зондскія астравы. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 61 км². З 1920 года з’яўляецца запаведнікам. У наш час незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Барунг месціцца на поўдні інданезійскай правінцыі Усходняя Ява за 140 км на паўднёвы ўсход ад Сурабаі. Мае вулканічнае паходжанне. Паверхня прадстаўлена абрывістымі скаламі, узвышшамі, прыбярэжнымі нізінамі.

Клімат трапічны, знаходзіцца пад уздзеяннем мусонаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня вострава Барунг пакрыта мангравымі і раўніннымі трапічнымі лясамі, на ўзвышшах — лугамі і зараснікамі хмызнякоў. Сустракаюцца гібіскус, тэрміналія, плакуновыя і мальпігіякветныя расліны.

Фаўна надзвычай разнастайная. Востраў насяляюць малпы, алені, пітоны, розныя птушкі, у тым ліку чаплі, арланы, птушкі-насарогі, ластаўкі. На берагах размножваюцца марскія чарапахі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Барунг быў населены да XVIII ст. паляўнічымі на ластавак. У 1777 г. галандцы заваявалі востраў і выдалілі мясцовых жыхароў на Яву. У 1920 г. Барунг быў абвешчаны запаведнікам. У нашы дні сезонна наведваецца турыстамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]