Перайсці да зместу

Барысаўскі трам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барысаўскі трам
Заснаваны 1933
Закрыты 1935
Краіна
Размяшчэнне

Барысаўскі трам — тэатр рабочай моладзі ў 1933—1935 гадах у Барысаве. Рэжысёр Сямёнаў.

Тэатр праводзіў агітацыйна-прапагандысцкую работу на вёсцы. Рэпертуар фарміраваўся з п’ес савецкіх аўтараў, драматургіі малых форм, складаліся канцэртныя праграмы з папулярных твораў.

У рэпертуары: «Шторм» У. Біль-Белацаркоўскага, «Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава, «Новы горад» І. Гурскага, «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, «Гармонік» А. Жарава і інш.

У 1935 годзе на базе Барысаўскага трама створаны Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]