Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр
| Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр | |
|---|---|
| Заснаваны | 1935 |
| Закрыты | 1938 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Мастацкі кіраўнік | Павел Аўрамавіч Данілаў |
Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр — тэатр, які існаваў у 1935—1938 гадах у г. Барысаў.
Створаны на базе Барысаўскага трама з удзелам прадстаўнікоў аматарскага мастацтва. Мастацкі кіраўнік П. Данілаў. Меў на мэце мастацкую агітацыю і прапаганду сярод сялян. Над тэатрам ажыццяўляў шэфства Беларускі першы дзяржаўны тэатр, у якім некаторыя яго акцёры праходзілі курс студыйнага навучання.
У рэпертуары спектаклі «Бацькаўшчына» К. Чорнага, «Сваты» І. Гурскага, «Слава» В. Гусева, «Партызаны» К. Крапівы, «Пагранічнікі» У. Біль-Белацаркоўскага, «Праўда добра, а шчасце лепш» А. Астроўскага, урывак з п’есы «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, канцэртныя праграмы (сатырычн. прыпеўкі, скетчы і інш.), складзеныя літаратурнай групай, у якую ўваходзілі Ф. Буцвілоўскі, А. Гваздзёў, Г. Шыкавец, А. Яфрэменка. Тэатр пераведзены ў г. Заслаўе Мінскага раёна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барысаўскі калгасна-саўгасны тэатр // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.