Барыс Іванавіч Стасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Іванавіч Стасевіч
Сцяг Член Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі
11 верасня 1928 — 8 верасня 1929
Сцяг1-ы адказны сакратар Аршанскага акруговага камітэта КП (б) Беларусі
жнівень 1924 — верасень 1928
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Павел Віленстовіч

Нараджэнне 2 снежня 1895(1895-12-02)
Смерць 13 лютага 1938(1938-02-13) (42 гады)
Партыя УКП(б) (1918)
Дзейнасць партыйны дзеяч, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Бітвы

Бары́с Іва́навіч Стасе́віч (2 снежня 1895, г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні — 13 лютага 1938) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў духоўнай семінары. З 1914 года у Расійскай арміі. З 1914 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1920 года намеснік начальніка аддзела губхарчкама, намеснік Народнага камісара ўнутраных сіпаў БССР у Мінску. Са снежня 1922 года сакратар Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б, загадчык аддзела Слуцкага акруговага камітэта КП(б)Б. З жніўня 1924 да верасня 1928 года быў адказным сакратаром Аршанскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б і адначасова на яго былі ўскладзены абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў вызвалены ад сваіх абавязкаў пленумам 8 верасня 1929 года.

На дзень свайго арышту 21 ліпеня 1937 года працаваў загадчыкам Аддзела культуры прафсаюза рабочых чыгункі імя Ф. Э. Дзяржынскага. Быў абвінавачаны ў стварэнні шпіёнскай-дыверсійнай сеткі ў Беларусі з мэтай паслаблення абараназдольнасці БССР і расстраляны ў той жа дзень[2].

Рэабілітаваны 26 верасня 1957 года[2].

Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1929).

Зноскі

  1. https://gcbs-brest.by/2-1
  2. а б Стасевич Борис Иванович (руск.). Компьютерная база данных «Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]