Перайсці да зместу

Барыс Васілевіч Барысёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барыс Барысёнак)
Барыс Васілевіч Барысёнак
Дата нараджэння 22 ліпеня 1934(1934-07-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 кастрычніка 2024(2024-10-02) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0096870

Барыс Васілевіч Барысёнак (22 ліпеня 1934(1934-07-22), Беразіно2 кастрычніка 2024(2024-10-02), Мінск) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).

Нарадзіўся 22 ліпеня 1934 года ў мястэчку Беразіно.

З дзяцінства марыў стаць акцёрам. У 1956 годзе быў адным з усяго дзесяці студэнтаў, якія скончылі навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. У гэтым жа годзе прыняты ў трупу новастворанага мінскага Тэатра юнага гледача. Першай роляй Б. Барысёнка быў Шура Гараеў у спектаклі «Учора ў Касаткіна» паводле п’есы Зака і Кузняцова. Іграў шмат, стаў вядучым майстрам сцэны.

з 1975 па 1979 гадах выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 1981 годзе перанёс інфаркт, а праз год — другі. Атрымаў трэцюю групу інваліднасці, але хутка аднавіў сваю фізічную форму.

Памёр 2 кастрычніка 2024 года[1].

У Тэатры юнага гледача працаваў больш за 65 гадоў. За гады службы сыграў каля 120 разнапланавых роляў, ад гераічных і вострахарактарных да камедыйных. Вялікі стаж працы дазволіў увасобіць на сцэне як выявы маладых і дзейных сучаснікаў, так і ўзроставых персанажаў. Многія спектаклі з удзелам Барысёнкі сталі залатым фондам беларускай культуры. Здымаўся ў кіно і серыялах, браў удзел у тэле- і радыёпастаноўках.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969)
  • Ордэн Францыска Скарыны (2014)
  • Прыз «Хрустальная Паўлінка» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2017)
  • Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарвыканкама

Зноскі