Бярэзінскі раён
Бярэзінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | Мінская вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Беразіно | ||||
Кіраўнік | Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 88,22 %, руская 10,74 % Размаўляюць дома: беларуская 54,95 %, руская 44,21 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
25 031 чал.[2] (20-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 12,89 чал./км² (21-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 94,46 %, рускія — 3,96 %, іншыя — 1,58 %[2] |
||||
Плошча |
1 940,34[3] км² (9-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
151 м[4] | ||||
![]() |
|||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Бярэ́зінскі раё́н — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Падзелены на 9 сельскіх саветаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. З 1924 па 1927 у складзе Барысаўскай акругі БССР.
Пасля скасавання Барысаўскай акругі ў складзе Мінскай акругі. З 1930 у прамым падпарадкаванні БССР. Са студзеня 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці.
З 20 верасня 1944 раён у складзе Мінскай вобласці. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1962 года «Аб узбуйненні сельскіх раёнаў БССР» раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. 6 студзеня 1965 года раён адноўлены.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Уса, Клява, Уша. Іншыя рэкі: Беліца, Жалінка, Кострычка.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва налічвае каля 28 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 12 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:
- 1992 — 35,6 тыс.
- 2008 — 27,7 тыс.
Усяго налічваецца 218 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1796) ў в. Масляны
- касцёл (XIX ст.) у в. Багушэвічы
- сядзіба (XIX ст.) ў в. Муравана
- сядзіба Патоцкіх (XIX ст.) у г. Беразіно
- хвоя дыяметрам 2,5 м, знаходзіцца за 2 км ад упадзення р. Уша ў р. Бярэзіну (правы бераг).
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхась Скрыпка — беларускі пісьменнік-сатырык.
- Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі
- Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш
- Пётр Паўлавіч Ванкевіч
- С. І. Аўсіевіч (1925, в. Ягадка —) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Я. Туміловіч (1905, в. Сяліба — 1938) — беларускі паэт
- Я. Ермаловіч (1910, в. Вяшэўка — 1987) — беларускі празаік
- І. М. Белічонак (1934, в. Асмолаўка) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Р. В. Бельскі (1929, в. Цярэсіна)
- Уладзіслаў Уладзіміравіч Арцёмаў (1954, в. Лысуха) — паэт.
Зноскі
- ↑ http://www.berezino.minsk-region.gov.by/ru/rukovodstvo/rajispolkom.html
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Бярэзінскі раён на сайце Мінскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org