Барыс Васілевіч Барысёнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Васілевіч Барысёнак
Дата нараджэння 22 ліпеня 1934(1934-07-22) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды
IMDb ID 0096870

Барыс Васілевіч Барысёнак (нар. 22 ліпеня 1934 г., Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 ліпеня 1934 г. у мястэчку (з 1938 г. — гарадскі пасёлак) Беразіно Мінскай вобласці. З дзяцінства марыў стаць акцёрам. У 1956 г. быў адным з усяго дзесяці студэнтаў, якія скончылі навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (БДТМІ). У гэтым жа годзе прыняты ў трупу новастворанага Мінскага Тэатра юнага гледача.

Першай роляй Барыса Барысёнкі быў Шура Гараеў у спектаклі «Учора ў Касаткіна» паводле п’есы Зака і Кузняцова. Іграў шмат, стаў вядучым майстрам сцэны.

У 1981 годзе перанёс інфаркт, а праз год — другі. Атрымаў трэцюю групу інваліднасці, але хутка аднавіў сваю фізічную форму.

У ТЮГу працуе больш за 65 гадоў, заняты ў бягучым рэпертуары. За гады службы Барысам Васільевічам сыграна каля 120 разнапланавых роляў, ад гераічных і вострахарактарных да камедыйных. Вялікі стаж працы дазволіў увасобіць на сцэне як выявы маладых і дзейных сучаснікаў, так і ўзроставых персанажаў. Многія спектаклі з удзелам Барысёнкі сталі залатым фондам беларускай культуры. Здымаўся ў кіно і серыялах, браў удзел у тэле- і радыёпастаноўках, з 1975 па 1979 гг. выкладаў у БДТМІ.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Заслужаны артыст Беларускай ССР (1969)
  • Ордэн Францыска Скарыны (2014)
  • Прыз «Хрустальная Паўлінка» Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (2017)
  • Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарвыканкама

Зноскі