Барыс Валянцінавіч Дубовік
Барыс Валянцінавіч Дубовік | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, фармаколаг, радыебіёлаг, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | радыебіялогія і фармакалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1995) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Барыс Валянцінавіч Дубовік (нар. 26 верасня 1939) — беларускі і расійскі вучоны ў галіне радыяцыйнай фармакалогіі і радыебіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1991)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). У 1966—1995 гадах у Навуковы-даследчым інстытуце медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР (г. Обнінск, Расія). У 1996—2006 гадах — загадчык кафедры фармакалогіі, з 2007 года — прафесар кафедры фармакалогіі стаматалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па радыяцыйнай фармакалогіі, радыебіялогіі і электрамагнітнай біялогіі. Распрацоўкі цэрэбральных радыепраектараў, сродкаў прафілактыкі генетычных пашкоджанняў, новых падыходаў да ацэнкі біялагічнай небяспекі неіанізавальных апрамяненняў і інш[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дубовік Барыс Валянцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 382. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Валянцінавіч Дубовік на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»