Барыс Васілевіч Воўк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Васілевіч Воўк
Дата нараджэння 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1939(1939-12-13)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў аўтабранятанкавыя войскі
Гады службы 1939
Званне малодшы камузвод
Пасада камандзір вежы танка Т-28
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Барыс Васільевіч Воўк (19171939) — камандзір вежы танка Т-28 91-га асобнага танкавага батальёна 20-й цяжкай танкавай брыгады РСЧА, малодшы камузвод, удзельнік савецка-фінскай вайны, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барыс Воўк нарадзіўся ў 1917 годзе ў Віцебскай губерні Расійскай імперыі у сям'і селяніна. Пражываў і працаваў у Ленінградзе. У 1939 годзе ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне ў званні малодшы камузвод, камандаваў вежай сярэдняга танка Т-28 1-й роты 91-га танкавага батальёна 20-й танкавой брыгады 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту  (руск.). Вызначыўся ў час разведкі варожай абароны на захад ад возера Мулан'ярві (цяпер Глыбокае) 13 снежня 1939.

Калі з засады танк быў падбіты, экіпаж у складзе камандзіра Васіля Груздзева, камандзіраў вежаў Яўгена Лупава, Міхаіла Лобасцева, Барыса Ваўка, механіка-вадзіцеля Міхаіла Ларчанка, ваентэхніка Івана Коваля, радыста Карапета Сіманяна працягнуў весці бой. Ля хутара Кангаспелта (цяпер — Іскра) Груздзеў, Лобасцеў і Воўк былі забітыя разрывам снарада пры спробе пакінуць танк. Астатнім членам экіпажа ўдалося вывесці танк назад. Воўк быў пахаваны на месцы баёў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1940 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» малодшы камандзір Барыс Воўк быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з узнагароджаннем ордэнам Леніна і медалём «Залатая Зорка» (пасмяротна).[1]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герой Советского Союза К. Симонян. Всегда помогать товарищам! // Бои в Финляндии: Воспоминания участников. Ч. 1. — 2-е изд. — М.: Воениздат, 1941. — С. 96—98.