Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
фінск.: Karjalais-suomalainen sosialistinen neuvostotasavalta
руск.: Карело-Финская Советская Социалистическая Республика

Flag of None.svg
 
Flag of Finland.svg
1940 — 1956


Flag of Karelian ASSR.svg
Flag of the Karelo-Finnish SSR.svg Emblem of the Karelo-Finnish SSR.svg


Сцяг Герб
Дэвіз
«Kaikkien maiden proletaarit, liittykää yhteen!»
(Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!)
Гімн
Soviet Union - Karelo-Finnish SSR (1940).svg
У складзе Сцяг СССР СССР
Сталіца Петразаводск
Мова(ы) Карэльская мова, руская мова і фінская мова
Грашовая адзінка савецкі рубель
Плошча 172.400 км²
Насельніцтва 651.300 (1959)
Форма кіравання савецкая сацыялістычная рэспубліка
Першы сакратар ЦК КПКФССР
 - 1940 – 1950 Генадзь Купрыянаў
 - 1950 Аляксандр Кандакоў
 - 1950 – 1955 Аляксандр Ягораў
 - 1955 – 1956 Леанід Лубеннікаў

Карэла-Фінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Карэла-Фінская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Існавала ў 1940-1956 гадах.

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння савецка-фінскай вайны і падпісання Маскоўскага мірнага дагавора, 31 сакавіка 1940 года на VI сэсіі Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон пра перадачу Карэльскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы тых тэрыторый, якія былі занятыя Савецкім Саюзам (Карэльскага перашыйка і Паўночнага Прыладажжа), а таксама пра ператварэнне КАССР у Карэла-Фінскую ССР. Сталіцай КФССР застаўся горад Петразаводск.

На думку некаторых гісторыкаў, КФССР уяўляла пагрозу для Фінляндыі, таму што магла быць патэнцыйным «зачынам» для яе далучэння да СССР[1], падобна як наяўнасць у складзе СССР нацыянальных рэспублік БССР і УССР стала прычынай для далучэння Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. На карысць гэтай тэорыі кажа тое, што раней, 1 снежня 1939 года на тэрыторыі СССР быў абвешчаны т. зв. Народны Урад з фінскіх камуністаў на чале з Ота Куусіненам, які потым узначаліў КФССР[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе савецка-фінскай вайны 1941—1944 гг. значная частка Карэла-Фінскай ССР (за выключэннем тэрыторый, што раней належалі Фінляндыі), была акупаваная фінскім войскам і часцямі нямецкага Вермахта. У гэты час сталіцай рэспублікі быў горад Беламорск, які не быў узяты. Фінскія войскі былі разгромленыя ў Карэліі ўлетку 1944 года ў выніку Выбарска-Петразаводскай аперацыі.

У 1944 годзе ў рамках агульнасаюзнай адміністрацыйнай рэформы Выбарскі і Кексгольмскі (Прыазерскі) раёны былі перададзеныя са складу КФССР у склад РСФСР і ўвайшлі ў Ленінградскую вобласць.

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Спявачка Люся Тэпанен, выканаўцы Тойва Вайнанен і Максім Гаўрылаў прадстаўляюць КФССР на Другім Міжнародным фэсце моладзі і студэнтаў у Будапешце (1949)

«Тытульнае» карэльскае і фінскае насельніцтва, у адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік, было нацыянальнай меншасцю цягам усяго часу існавання рэспублікі. На 1939 год, яшчэ да вайны і далучэння Карэльскага перашыйка і Прыладажжа, частка прыбалтыйска-фінскага насельніцтва (карэлы, фіны і вепсы) у Карэльскай АССР склала 27 %[3], а згодна з перапісам 1959 года, праведзеным ужо пасля скасавання рэспублікі, яна знізілася да 18,3 %[4]. Фінскае і карэльскае насельніцтва далучаных у 1940 годзе заходніх зямель Карэліі (больш за 400 тыс. чал.), адразу эвакуявалася ў цэнтральныя раёны Фінляндыі, а, вярнуўшыся, з-за вайны зноў пакінула Карэлію ў 1944 годзе.

Скасаванне[правіць | правіць зыходнік]

16 ліпеня 1956 года КФССР была паніжаная ў статусе да аўтаномнай рэспублікі і вернутая ў склад РСФСР. Пры гэтым з яе назвы было прыбранае слова «фінская» (Карэльская АССР).

Зноскі