Барыс Яфімавіч Трэйвас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Яфімавіч Трэйвас
Нараджэнне 1898
Смерць 1937
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барыс Яфімавіч (Беньямін Хаімавіч) Трэйвас (руск.: Борис Ефимович Трейвас 1898, Юхавічы, Віцебскай губерні, цяпер Расонскі раён — 1937, Масква) — савецкі партыйны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. З 1918 член РКП(б). У 1918-19 загадчык выдавецтва Яўрэйскага камісарыята Наркамнаца. У 1920 сакратар райкама, загадчык аргаддзела Петрадскага камітэта РКСМ. У 1921-22 загадчык аргаддзела, сакратар Маскоўскага камітэта РКСМ. Дэлегат 3, 4 і 5-га з'ездаў РКСМ, 12-га з'езда РКП(б). У 1922-24 інструктар Замаскварэцкага райкама РКП(б), у 1924-26 загадчык школы ФЗВ. Па заканчэнні ў 1929 камуністычнага ўніверсітэта імя Я. М. Свярдлова загадчык аддзела працоўнай адукацыі Наркамасветы. У 1930-31 загадчык аргаддзела Сакольніцкага і Баўманскага райкамаў, у 1931-33 сакратар Вышневалоцкага, у 1934-37 Калужскага райкамаў ВКП(б). Дэлегат 17-га з'езду партыі. Арыштаваны ў 1937, расстраляны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]