Барыс і Глеб (бронзавы абразок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс і Глеб. XII ст.
Матэрыял бронза
Тэхніка ліццё
Памеры 11 × 6,5×1 см
Вучэбная лабараторыя музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ, Мінск

Барыс і Глеб — бронзавы абразок сяр. XII ст., знойдзены ў Копысі. Захоўваецца ў Вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Барыс і Глеб адлюстраваны ў поўны рост. У Барыса невялікія вусы, курчавыя падстрыжаныя валасы. У Глеба курчавыя локаны раскінуты па плячах. У правай руцэ Барыс і Глеб трымаюць перад грудзямі чатырохканечныя крыжы, у левай — мячы ў ножнах. Фігуры зграбныя. На галовах высокія шапкі, князі апрануты ў кафтаны, на нагах мяккія, без абцасаў боты. У гэтым абразку добра выяўлена засваенне кіеўскіх і візантыйскіх традыцый мясцовымі майстрамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.