Нацыянальны парк Аўюітук
| Нацыянальны парк Аўюітук | |
|---|---|
| en/Auyuittuq National Park/fr/Parc national Auyuittuq | |
| | |
|
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк) |
|
| Размяшчэнне | Канада |
| Плошча | 19707,4 |
| Дата заснавання | 2001 |
| Наведвальнасць | 200 593 (2007) |
| Кіруючая арганізацыя | Паркі Канады |
| Сайт |
pc.gc.ca/fr/pn-np… (фр.) pc.gc.ca/en/pn-np… (англ.) |
Нацыянальны парк Аўюітук (англ.: Auyuittuq National Park, фр.: Parc national Auyuittuq) — нацыянальны парк Канады, створаны ў 2001 годзе ва ўсходняй частцы тэрыторыі Нунавут на востраве Бафінава Зямля. У перакладзе з інуіцкай мовы назва парку азначае «зямля, якая ніколі не растае». Асноўнай славутасцю парку з’яўляецца мыс Пені-Айс — 6000 км² лёду і снегу. Тэрыторыю парку перасякаюць Арктычныя Кардыльеры.
Геалогія
[правіць | правіць зыходнік]Самыя старыя скалы на паўвостраве Камберленд у парку Аўюітук сфарміраваны 2,8 млрд гадоў таму ў дакембрыйскі перыяд. Каля 550 млн гадоў таму падчас зараджэння жыцця на Зямлі ўсходняя Арктыка была пад вадой і скалы пакрыліся пластом асадкавых парод. Каля 60 млн гадоў таму рух кантынентаў прывёў да аддзялення вострава Бафінава Зямля ад Грэнландыі, паўвостраў Камберленд падняўся над вадой, а наступная эрозія прыбрала большую частку асадкавых парод. Горныя пікі ў заходняй частцы парку з’яўляюцца вышэйшымі пунктамі як вострава, так і ўсяго канадскага шчыта.


