Бахун (каста)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святар-бахун у Катманду

Бахун (непальск.: बाहुन) — каставая супольнасць брахманаў у Непале. У 2011 г. складалі 12,2% насельніцтва краіны (каля 3,2 млн чалавек)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бахун на непальскай мове значыць літаральна брахман. Аднак яны з'яўляюцца не адзінымі прадстаўнікамі варны брахманаў у Непале, паколькі асобныя касты святароў ёсць сярод невараў і махешы. Вялікая колькасць бахун у адносінах да другіх каст тлумачыцца тым, што на працягу XIVXVIII стст. тэрыторыя Непала прыцягвала шматлікіх уцекачоў з тых рэгіёнаў Паўднёвай Азіі, якія апынуліся пад уладай мусульман. Хаця з рэлігійнага пункту гледжання, бахун займалі прывілігіраванае становішча, большасць з іх працавала на зямлі або нават наймалася ў войска.

У 18541963 гг. асаблівыя прывілегіі бахун былі замацаваны ў заканадаўстве Непала[2]. Гэта абумовіла тое, што прадстаўнікі касты традыцыйна адыгрывалі значную ролю ў культурным і дзяржаўным жыцці краіны. Характэрна, што нават пасля 1963 г. бахун займалі каля траціны дзяржаўных і партыйных пасад. З іншага боку, яны часцей адмаўляліся ад каставых традыцый. Першымі прэзідэнтамі Непала сталі выхадцы з бахун. Тым не меней, пасля 2007 г. у Непале разгарнуліся дыскусіі аб неабходнасці выціскання бахун з уладных колаў.

Стратыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бахун Непала падзяляюцца на буйныя групы пурбія («усходнія») і кумаі. Лічыцца, што пурбія паходзяць з дзяржавы Горкха, а кумаі — з Кумаона. Сярод пурбія вылучаюцца вышэйшая падкаста ўпадхая і ніжэйшая падкаста джайсі. Джайсі — нашчадкі тых ўпадхая, хто па нейкіх прычынах парушаў абавязковыя шлюбныя рытуалы, жаніўся з удовамі ці выкрадаў нявесту. Ім забаронена выконваць некаторыя святарскія функцыі. На самой справе, колькасць бахун значна перавышае неабходную колькасць служак у храмах, таму большасць бахун наогул не выконвае святарскія функцыі.

Зноскі

  1. Population Monograph of Nepal
  2. The Mulukī Ain of 1854. Nepal's first legal code(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 16 сакавіка 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]